“Мой боль - Чарнобыль”

27.04.2022

27 красавіка ва ўстанове адукацыі ў рамках дэкады  грамадска-патрыятычных справаў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць...» прайшло мерапрыемства “Мой боль - Чарнобыль”. Навучэнцы 1-4 класаў  даведаліся пра страшную катастрофу ў гісторыі нашай краіны, якую ролю адыгрывалі людзі ў ліквідацыі гэтай аварыі і што трэба рабіць, каб папярэдзіць такую трагедыю.