Метадычнае аб’яднанне рэзерву кіруючых кадраў  "Кіраванне метадычнай работай ва ўстанове адукацыі"

22.04.2022

22 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшло метадычнае аб’яднанне рэзерву кіруючых кадраў  "Кіраванне метадычнай работай ва ўстанове адукацыі".                                                                                                             

Увазе прысутных былі прапанаваны наступныя мерапрыемствы: гутарка з элементамі трэнінгу "Бяспека ў сетцы Інтэрнэт", прафарыентацыйная гульня "Калейдаскоп прафесій", урок матэматыкі "Складанне і адыманне лікаў у межах 100". Таксама намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце  правяла кансультацыю:    “Метадычная работа ва ўстанове адукацыі”.           Педагогі падзяліліся вопытам работы ў рамках інфарм-дайджэста “Візуалізацыя як  эфектыўны сродак фарміравання  прадметных кампетэнцый вучняў”.