Акцыя "Абеліск"

16.04.2022

16 красавіка 2022 года прайшла акцыя "Абеліск" па добраўпарадкаванні помнікаў воінскай славы. Навядзенне парадку ля брацкай магілы — гэта не разавая акцыя, а мерапрыемства, якое рэгулярна праводзіцца. Захаваць у чысціні месцы пахавання загінуўшых воінаў - справа гонару кожнага з нас.