Тыдзень лесу

14.04.2022

 

Навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай  акцыя “Тыдзень лесу”, прымеркаванай да Года гістарычнай памяці.                                                                                                                 

На працягу тыдня яе ўдзельнікі атрымаўшы пасадачны матэрыял, прылады працы аказвалі дапамогу лясніцтву ў пасадцы саджанцаў хвоі і ёлкі. Рабяты ўпэўненыя, што праз гады змогуць прыходзіць на месцы, дзе яны працавалі, і любавацца тым, як расце лес, пасаджаны іх рукамі.            

Можна з упэўненасцю сказаць, што самым важным вынікам гэтай маштабнай акцыі стала неабыякавасць падрастаючага пакалення да лёсу беларускага лесу, а гэта значыць, што лес будзе радаваць сваім багаццем будучыя пакаленні.