Наведванне школьных музеяў Клецкага раёна

01.04.2022

1 красавіка ў рамках Года гістарычнай памяці навучэнцы нашай установы адукацыі наведалі школьныя музеі Клецкага раёна. З задавальненнем сустракалі гасцей у сваіх школьных музеях: Тучанскі ВПК, Кухчыцкі ВПК, Гурнаўшчынскі ВПК.                                                                

Мэта наведвання школьных музеяў: пазнаёміць навучэнцаў з гісторыяй свайго раёна; фарміраваць высокую патрыятычную свядомасць, пачуццё вернасці сваёй Айчыне; выхоўваць павагу да гераічнага мінулага свайго народа.                                                                                                       

Экскурсія выклікала ў рабят вялікую цікавасць, шмат станоўчых эмоцый, жаданне вывучаць гісторыю і традыцыі роднага краю.