Акцыя "Міншчына спартыўная. Вясна"

02.04.2022

2 красавіка ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" прайшла спартландыя паміж навучэнцамі 1-4 класаў. Праграма была насычанай і вясёлай. Камандам былі прапанаваны займальныя эстафеты з бегам, скачкамі, з мячамі, абручамі, кеглямі. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя і маладосці.