Экскурсія ў Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі.

11.03.2022

11 сакавіка 2022 года навучэнцы ДУА «Морацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна» пабывалі на экскурсіі ў г. Мінску. Рабяты наведалі інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі. Азнаёміліся з экспанатамі цэнтра, убачылі макет атамнай станцыі, атрымалі ўяўленне аб атамнай энергіі і вымералі свой радыяцыйны фон.                         

У кінатэатры, абсталяваным па апошнім слове тэхнікі, навучэнцы паглядзелі фільм, а таксама сталі ўдзельнікамі віктарын, гульняў, атрымалі памятныя прызы.