КВЗ на тэму "Усе прафесіі важныя"

26.02.2022

26 лютага ў рамках шостага школьнага дня ва ўстанове адукацыі прайшоў КВЗ на тэму "Усе прафесіі важныя". Удзельнікамі былі 2 каманды: "Настаўнікі" і "Урачы". Візітная картка каманды змяшчала прадстаўленне каманды. Затым конкурсы: "Размінка-гумарынка", гульня "Плытаніна" для капітанаў, бліц-апытанне "Пакажы востры розум", "Імправізацыя", у якім адлюстраваць трэба было прадстаўнікоў розных прафесій, а таксама гульня "Хто больш" - прафесіі на літару " П".
З гледачамі была праведзена гульня-віктарына. За кожны правільны адказ каманды атрымлівалі салодкі прыз цукерку-лядзяш. Дамашнім заданне каманд быў конкурс "Усе работы добрыя, а настаўнік найлепшая" і "Усе работы добрыя, а ўрач найлепшы". Тут удзельнікі паказалі невялікія інсцэніроўкі.
Каманды набралі аднолькавую колькасць балаў і за ўдзел атрымалі салодкі прыз