“ШАГ” – быў праведзены адзіны дзень інфармавання па тэме “Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту”.

24.02.2022

24 лютага для навучэнцаў 8-11 класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” быў праведзены адзіны дзень інфармавання па тэме “Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту”.                                                   

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Барзоў Валерый Яўгеньевіч пазнаёміў навучэнцаў са структурай і складам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Рабяты даведаліся аб ролі і значнасці для краіны існавання Узброеных Сіл. Валерый Яўгеньевіч расказаў таксама аб службе ў мытных органах Рэспублікі Беларусь, якія перад імі стаяць задачы і як яны выконваюцца, што неабходна для таго, каб стаць супрацоўнікам мытных органаў.                                                                                                              

На сустрэчу з навучэнцамі быў запрошаны супрацоўнік МНС, начальнік ПАСП-13 в. Заастравечча, старшы лейтэнант унутранай службы Жукоўскі С.А. У сваім выступленні Сяргей Аляксандравіч расказаў: хто такія выратавальнікі, якімі асабістымі якасцямі яны павінны валодаць, што павінны ведаць і ўмець. А таксама пра тушэнне пажараў, прадухіленне і ліквідацыю надзвычайных здарэнняў.                                                                  

Рабяты з цікавасцю слухалі, задавалі пытанні. Для многіх навучэнцаў гэтае мерапрыемства можа стаць добрым штуршком для іх далейшага выбару прафесіі, звязанай, магчыма, з ваеннай службай.