«Афганістан - наша памяць і боль»

15.02.2022

15 лютага ва ўстанове адукацыі  сярод навучэнцаў 7-9 класаў прайшло мерапрыемства «Афганістан - наша памяць і боль».                                       

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Барзоў В.Я. падзяліўся з рабятамі  думкай аб тым, што вайна - гэта перш за ўсё зло, боль, гора, страты, слёзы. Валерый Яўгеньевіч адзначыў, што нам важна берагчы мір, спакой і стабільнасць у нашай краіне.                                                                 

Навучэнцы змаглі паразважаць над такімі паняццямі, як воінскі абавязак, вернасць Айчыне, мужчынскі гонар, сяброўства, братэрства.