Акцыя "Міншчына спартыўная. Зіма"

05.02.2022

5 лютага 2022 года ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" прайшлі лыжныя спаборніцтвы. Рабяты паказалі сваё майстэрства ў перамяшчэнні на лыжах, уменні выкарыстоўваць розныя віды лыжных хадоў у класічным стылі.
Такім чынам, у фізічным выхаванні лыжны спорт займае адно з вядучых месцаў. Сістэматычныя заняткі лыжамі спрыяюць усебаковаму фізічнаму развіццю навучэнцаў.