ШАГ- «Гонар за Беларусь. Мір міжканфесійны, свет міжнацыянальны»

27.01.2022

27 студзеня 2022 года ў рамках правядзення інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» – для навучэнцаў VIII–XI класаў кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні быў праведзены адзіны дзень інфармавання па тэме: «Гонар за Беларусь. Мір міжканфесійны, свет міжнацыянальны» (пра прыярытэты канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь).                                                                    

Барзоў Валерый Яўгеньевіч ў сваім выступленні вызначыў актуальныя пытанні канфесійнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У прыватнасці, размова ішла аб узроўні рэлігійнасці насельніцтва, аб спецыфіцы канфесійнай структуры, аб стане і дынаміцы канфесійных працэсаў.                   Госцем на мерапрыемстве быў пратаіерэй Мікалай Буцько. У цэнтры абмеркавання былі: патрыятызм, традыцыі, духоўныя каштоўнасці, гістарычная і культурная памяць, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, прыклады мужнасці і стойкасці продкаў.                                                   

  У сваім звароце да навучэнцаў, айцец Мікалай заклікаў берагчы мір у сям’і, сяброўства ў калектыве, паважлівае стаўленне, як да старэйшых людзей, так і да малых дзяцей. І заўсёды памятаць пра подзвіг старэйшага пакалення, якое дало нам мір, спакойнае жыццё, светлую будучыню.                  

У рамках мерапрыемства была арганізавана выстава праваслаўнай літаратуры.