Прафарыентацыйная работа  

26.01.2022

 

Прафарыентацыйная работа  ў нашай установе адукацыі праводзіцца на працягу ўсяго навучальнага года, у якой удзельнічаюць   ўсе суб'екты прафарыентацыі: бацькі, настаўнікі-прадметнікі, педагог сацыяльны, класныя кіраўнікі, прадстаўнікі прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных, вышэйшых устаноў.                                                                                      

25.01.2022  начальнік Клецкага аддзела   Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Рамашка Віталій Мікалаевіч расказаў навучэнцам аб прафесіі следчага, а таксама аб умовах паступлення на следча-экспертны факультэт УА “Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь”.                                                         

26.01.2022 участковы інспектар Клецкага РАУС Нупрэйчык Павел Мікалаевіч у размове з навучэнцамі 11 класа расказаў пра прафесіі людзей, якія стаяць на абароне закона і правапарадка, пра тое, дзе яны могуць атрымаць гэтыя прафесіі. Пазнаёміў  будучых выпускнікоў з умовамі паступлення ў такую навучальную ўстанову, як “Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь”.