Год гістарычнай памяці "Гадзіна на кіно"

22.01.2022

Год гістарычнай памяці

22 студзеня ва ўстанове адукацыі навучэнцы паўдзельнічалі ў мерапрыемстве "Гадзіна на кіно". Рабяты паглядзелі фільм "Брэсцкая крэпасць". Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў - гэта лёсы многіх мільёнаў жыхароў нашай Радзімы, якія адстаялі гонар і незалежнасць краіны, праявілі бяспрыкладную мужнасць і гераізм у баях з фашысцкімі захопнікамі.                                                                                                        

Пасля прагляду фільма адбылося абмеркаванне ўбачанага з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні. Навучэнцы абмеркавалі аўтарскую задумку і герояў, а таксама выказалі сваё меркаванне.                            

  Мерапрыемства было накіравана на выхаванне ў навучэнцаў унутраных, духоўных якасцей асобы, якія наўпрост уплываюць на лад мыслення, фарміраванне аб'ектыўнай ацэнкі ўласных і чужых учынкаў, а таксама іх наступстваў для чалавека, навакольнага асяроддзя, дзяржавы.