Акцыя "Дзень з прадпрыемствам"

21.01.2022

 

З мэтай павышэння якасці прафарыентацыйнай работы ва ўстанове  адукацыі 21 студзеня 2022 года прайшла  акцыя "Дзень з прадпрыемствам". Навучэнцы 9 класа з класным кіраўніком Каляіна Ліліяй Віктараўнай наведалі адкрытае акцыянернае таварыства “Морач”.                                         

  Гэта дало магчымасць рабятам атрымаць веды ў галіне сельскай гаспадаркі, бліжэй пазнаёміцца з сельскагаспадарчымі прафесіямі і іх складанасцю. Цяпер яны змогуць больш упэўнена планаваць сваю прафесійную будучыню, а значыць, больш дакладна ацэньваць перспектывы працаўладкавання і работы ў аграрнай сферы.