Што я ведаю аб здаровым харчаванні

20.01.2022

 

20 студзеня ў рамках акцыі "Здаровае харчаванне - здаровае дзіця" ва ўстанове адукацыі медыцынская сястра правяла з навучэнцамі прафілактычную гутарку "Здаровае харчаванне ў школе і дома".                        

    Марына Іванаўна расказала рабятам аб карысці вітамінаў, мінеральных рэчываў, аб тым, якая ежа неабходна для нармальнай функцыі органаў і сістэм арганізма. Таксама акцэнтавала ўвагу навучэнцаў на тое, што няправільнае, незбалансаванае харчаванне можа прывесці да парушэнняў у рабоце арганізма і розных захворванняў.                                                      

  Рабяты з цікавасцю прынялі ўдзел у гутарцы, актыўна адказвалі на пытанні, дзяліліся сваім меркаваннем.