“Выратавальнікі вачыма дзяцей”, “Прафесія адважных людзей”

15.01.2022

15 студзеня напярэдадні Дня выратавальніка ў рамках шостага школьнага дня ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы для навучэнцаў “Выратавальнікі вачыма дзяцей”, “Прафесія адважных людзей”.                       

  Для рабят былі арганізаваны розныя конкурсы і віктарыны, накіраваныя на вывучэнне правілаў бяспечных паводзін. Навучэнцам таксама расказалі аб прафесіі выратавальніка - пажарнага, мабільным дадатку МНС “Дапамога побач”, аўтаномным пажарным апавяшчальніку і першасных сродках пажаратушэння.