"Ці ведаем мы адзін аднаго", "Мая дружная сям'я"

28.01.2023

28 студзеня ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў было арганізавана падарожжа ў свет сямейных каштоўнасцей. Для рабят прайшлі мерапрыемствы "Ці ведаем мы адзін аднаго", "Мая дружная сям'я". Было прапанавана падзяліцца гісторыямі аб сваёй сям'і. Мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню ў навучэнцаў пачуцця кахання і павагі да бацькоў, гонару за сваю сям'ю, згуртаванню класнага калектыву.