Прафілактычная гутарка "Твая бяспека"

25.01.2023

25 студзеня ўчастковы інспектар міліцыі Клецкага РАУС Нупрэйчык Павел Мікалаевіч правёў з навучэнцамі і выхаванцамі прафілактычную гутарку "Твая бяспека". Падчас гутаркі ўчастковы інспектар нагадаў рабятам аб правілах паводзін у грамадскіх месцах, на дарозе, з незнаёмымі людзьмі, а таксама аб адказнасці за правапарушэнні.