Дзень бацькі

21.10.2022

21 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшло спартыўнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня бацькі.                                                    

На свяце прысутнічалі таты, якім былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, мячамі. Усе ўдзельнікі з вялікім азартам праходзілі выпрабаванні і былі настроены вельмі пазітыўна, а гэта і ёсць галоўны вынік мерапрыемства, накіраванага на ўмацаванне інстытута сям'і і павышэнне значнасці бацькоўства ў выхаванні дзяцей.