Асвячэнне паклоннага крыжа

27.09.2022

27 верасня  з мэтай духоўнага і патрыятычнага выхавання,  навучэнцы  ўстановы адукацыі  прынялі ўдзел у асвячэнні паклоннага крыжа, устаноўленага на ўездзе ў аграгарадок Морач.  Чын асвячэння крыжа, на якім прысутнічалі навучэнцы і жыхары аграгарадка, здзейсніў настаяцель прыхода храма Ушэсця Гасподняга протаіерэй Мікалай Буцько.                                    

Айцец Мікалай падзякаваў усіх прысутных за малітвы і працу і пажадаў умацавання ў веры, дабры і любові