1 верасня - Дзень ведаў

01.09.2022

1 верасня ва ўстанове адукацыі прайшла традыцыйная лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Гэта самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступіць школьны парог. Гэта - свята для першакласнікаў і выпускнікоў.                                         

Цѐплыя словы віншавання сказаў  дырэктар установы Чыркун Аляксандр Іванавіч. Таксама са словамі віншавання  выступілі запрошаныя госці Галубовіч Мікалай Міхайлавіч (першы намеснік старшыні Клецкага райвыканкама), Канявега Ганна Мікалаеўна (старшыня Морацкага сельвыканкама) і Будчан Анатолій Валер'янавіч (дырэктар ААТ "Морач").       Пачатак новага навучальнага года абвясціў школьны званок. Сёлета першы ўрок ва ўстанове прайшоў пад назвай “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”. Мы віншуем усіх з гэтым цудоўным днём.