Студатрад “Патрыёт”

22.08.2022

На базе ААТ “Морач” працягвае сваю дзейнасць студэнцкі атрад “Патрыёт”. Гэта цудоўная магчымасць сучасным маладым людзям выпрабаваць сябе і ў працы, і ў сяброўстве, прынесці карысць свайму роднаму краю, сваімі рукамі зрабіўшы яго яшчэ прыгажэйшым. Трэба разумець, што менавіта на падрастаючым пакаленні ляжыць велізарная адказнасць за далейшае развіццё нашага  краю, таму са школы важна выхоўваць патрыётаў малой радзімы.