Восень

24 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” прайшло спартыўнае свята “Адпачываем усёй сям'ёй”.                

Спартыўныя гульні для навучэнцаў - гэта найвялікшы падарунак, які дарослыя могуць зрабіць дзецям.

Асабліва карысна гуляць усім разам - дзецям, бацькам і педагогам. Гэта найлепшы спосаб стварыць сяброўскія і даверныя адносіны.  Сумесная гульня выпрацоўвае звычку да актыўнага правядзення вольнага часу і ўмацоўвае здароўе.

17 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" прайшло спартыўнае мерапрыемства "Спорт - здаровая будучыня" для навучэнцаў 1-4 класаў.                                                                    

Як заўсёды субота была насычаная, цікавая і спартыўная. Зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою рабяты атрымалі на ўсе выхадныя! Быць спартыўным - гэта модна!

10 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень"  сярод навучэнцаў 1-5 класаў прайшла спартландыя "На старт выклікае спартландыя". Камандам былі прапанаваны займальныя эстафеты з бегам, скачкамі, мячамі, абручамі, кеглямі.                              

Праведзенае спартыўнае мерапрыемства згуртавала рабят. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя і маладосці.

Па традыцыі ў пачатку навучальнага года дадзены старт абласной акцыі "Міншчына спартыўная. Восень", якая актыўна пачалася ва ўстанове адукацыі