Год гістарычнай памяці

2022 год у Беларусі абвешчаны Годам гістарычнай памяці.


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб аб'яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці. Момант падпісання быў паказаны ў тэлеэфіры ў рамках трансляцыі навагодняга звароту кіраўніка дзяржавы да беларускага народа. Прэзідэнт падпісаў дакумент у сваім працоўным кабінеце ў Палацы Незалежнасці. У кадр патрапіла і змест указа. У ім адзначаецца, што Год гістарычнай памяці аб'яўляецца ў мэтах фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа. Савету Міністраў з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе года гістарычнай памяці. Акрамя таго, даручана забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржорганаў і іншых арганізацый па выкананні плана. Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Яшчэ ў гэтым раздзеле