Візітка ўстановы і справаздача аб дзейнасці за 2021/2022 навучальны год  



Контактная информация:
Почтовый адрес: 222646, Минская область, Клецкий район, аг. Морочь, ул. Советская, 3
Телефоны: (801793)  69521
Электронная почта: moroch@kletsk-asveta.gov.by

 

 

Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы адукацыі

 за 2021/2022 навучальны год

         Адукацыйны працэс у Дзяржаўнай установе адукацыі “Морацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Клецкага раёна” быў арганізаваны ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі дакументамі , рэкамендаванымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Педагагічны калектыў працаваў над рэалізацыяй мэты: удасканаленне ўмоў для забяспячэння якасці адукацыі, самаразвіцця і самавызначэння навучэнцаў, выхаванцаў групы інтэграванага навучання і выхавання згодна з іх інтарэсамі і здольнасцямі.

Вынікі работы ўстановы адукацыі паказваюць, што задачы, якія былі пастаўлены ў 2021/2022 навучальным годзе, у асноўным выкананы, а ўзровень іх выканання прывёў да стабільнасці работы педагагічнага калектыву.

Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на атрыманне вучнямі адукацыі

Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы праводзіліся з мэтай стварэння неабходных умоў для эфектыўнага функцыянавання і развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі.

У 2021/2022 навучальным годзе ў Морацкім ВПК навучаліся 105  вучняў і выхаванцаў (у 2020/2021 навуч. годзе – 93): у 11 класа-камплектах – 84 вучні, у рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання – 21 выхаванец (ахоп дзяцей   ад 3 да 6  гадоў – 100 %). Навучанне арганізавана ў адну змену.

Ва установе функцыянаваў ІІ клас інтаграванага навучання і выхавання, у якім  навучалася 10 дзяцей, у тым ліку 1 вучань з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (далей - АПФР). У групе інтэграванага навучання і выхавання навучалася 21 выхаванец, у тым ліку 9 выхаванцаў з АПФР. У пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (далей – ПКПД) атрымлівалі карэкцыйную дапамогу 21 дзіця, з іх – 5 дашкольнікаў. У сувязі з выпраўленнем моўных парушэнняў 7 навучэнцаў былі адлічаны з ПКПД.

Працавала група падоўжанага дня, якую наведвалі 29 навучэнцаў І – V класаў.

З мэтай рэалізацыі права грамадзян на атрыманне адукацыі з улікам іх індывідуальных патрэб, здольнасцей і запытаў на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана профільнае навучанне.  Вучні ХІ класа вывучалі на павышаным узроўні  вучэбныя прадметы “Беларуская мова”, “Матэматыка”, “Біялогія”. Рэалізавана мадэль 2 фарміравання ХІ класа: аб’яднанне ў адным класе вучняў, якія вывучаюць на павышаным узроўні розныя вучэбныя прадметы. Для вучняў Х класа ўстановы адукацыі арганізавана профільнае навучанне, у межах якога прадугледжана вывучэнне вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Матэматыка”, на павышаным узроўні. Рэалізавана мадэль 3 фарміравання Х класа: аб’яднанне ў адным класе вучняў, якія вывучаюць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні і, якія вывучаюць усе вучэбныя прадметы на базавым узроўні. Для 5 навучэнцаў арганізавана прафесійнае навучанне на базе Клецкага СПЛ. Дзейнічала аграрная група для 3 вучняў ХІ класа, для якіх арганізаваны факультатыўныя заняткі “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”.

Працэнт паступлення выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы склаў 75% (2020/2021 – 100%), у сярэднія спецыяльныя – 25%.

У шосты школьны дзень працавалі гурткі, спартыўныя секцыі, праводзіліся выхаваўчыя мерапрыемствы.

                   Асаблівае месца ў стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы ўстановы адукацыі належыць афіцыйнаму сайту (http://moroch.kletsk-asveta.gov.by), які змяшчае інфармацыю па розных напрамках дзейнасці ўстановы адукацыі.

Арганізацыя харчавання ажыццяўлялася з захаваннем санітарна-гігіенічных і тэхналагічных патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да кулінарнай апрацоўкі харчовых прадуктаў. Гарачым харчаваннем ахоплена 100% навучэнцаў.

Ва ўстанове захоўваюцца паветраны, светлавы і цеплавы рэжымы, выконваюцца санітарна-гігіенічныя патрабаванні да школьнай мэблі, вучэбнага абсталявання.

Матэрыяльна-тэхнічная база школы здавальняючая. Члены педагагічнага калектыву  і вучні маюць магчымасць карыстацца інтэрнэт-рэсурсамі. 

 На працягу года праводзіліся мерапрыемствы, якія былі накіраваны на павышэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці вучняў. Ва ўсіх класных кабінетах ёсць інструкцыі па ахове працы, супрацьпажарныя інструкцыі, графікі праветрывання кабінетаў, вугалкі здароўя. Абсталявана спартыўная зала.

Ва ўстанове адукацыі праводзіліся вучэбныя трэніроўкі па эвакуацыі вучняў і работнікаў школы ў выпадку надзвычайных сітуацый, у тым ліку пажару. Сістэматычна абнаўляліся стэнды:  “Пажарная бяспека”, “Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў і пажарных”, “Правілы дарожнага руху. Бяспечны шлях у школу”.

На працягу года 6 вучняў аздараўліваліся ў санаторных школах (у 2020/2021 – 3 вучні).

Ажыццяўленне адукацыйнага працэсу

  У адпаведнасці з санітарна-гігіенічнымі нормамі быў складзены расклад урокаў, факультатыўных заняткаў, гурткоў, падтрымліваючых і стымулюючых заняткаў. Максімальна дапушчальная нагрузка вучняў адпавядала нормам вучэбнага плана.

Праграмы і іх практычная частка  ў 2021/2022 навучальным годзе былі выкананы. Вучэбная праграма была засвоена ўсімі вучнямі і выхаванцамі групы інтэграванага навучання і выхавання.

Па выніках анкетавання былі арганізаваны факультатыўныя заняткі ў І-ХІ класах па вучэбных праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, на аснове заяў законных прадстаўнікоў вучняў па наступных вучэбных прадметах: беларуская мова  ў ІІ, V, Х класах – 23/27,4% ад агульнай колькасці вучняў (у 2020/2021 навуч. годзе – 23/33%),  матэматыка ў I-IV, VI, VII, ІХ, ХІ класах  – 39/46,4% (у 2020/2021 навуч. годзе – 36/47%), англійская мова ў XІ класе  – 3/3,6% (у 2020/2021 навуч. годзе – 3/4%), фізіцы ў Х класе – 3 /3,6% (у 2020/2021 навуч. годзе – не арганізаваны), хіміі ў ІХ класе – 3/3,6% (у 2020/2021 навуч. годзе – не арганізаваны). Арганізаваны развіваючыя факультатыўныя заняткі: “Мая Айчына” (І клас), “Асновы праваслаўнай культуры” (І, ІІ класы), “Асновы фінансавай граматнасці” (VIII клас), прафарыентацыйны факультатыўны занятак “Уводзіны ў аграрныя прафесіі” (XI клас.). Агульны працэнт ахопу вучняў  факультатыўнымі заняткамі склаў 83,5% (2020/2021 навуч.год – 82%).

 У выніку правядзення маніторынгу  якасці ведаў па вучэбных прадметах працэнт якасці ведаў за 2021/2022 навучальны год па школе склаў 97,1 % , што на 1,9% вышэй, чым у 2020/2021 навучальным годзе (95,2 %).

 Пераважае сярэдне-дастатковы ўзровень навучання: 61 вучні – 87,1% (2020/2021 навуч. год – 44 вучні – 69,8%). Высокі ўзровень навучання назіраецца ў 8 вучняў – 11,4% (2020/2021 навуч. год – 16 вучняў – 25,3 %). Здавальняючы ўзровень – у 1 вучня – 1,5% (2020/2021 навуч. год – у 3 вучняў – 4,8 %). Сярэдні бал па вучэбных  прадметах   склаў 7,4 ( 2020/2021 навуч. год – 7,5).

Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі здавалі 6 навучэнцаў IX класа. Сярэдні бал за год і па выніках экзаменаў склаў: беларуская мова – 7,3/7,3; руская мова – 7/7; матэматыка – 6,5/7,1 (+0,6).

Па выніках завяршэння навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі 6 вучняў IX класа атрымалі пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі звычайнага ўзору.

З 6 выпускнікоў IX класа будуць працягваць навучанне ў ДУА “Морацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Клецкага раёна” 3 вучні (50%), ва УА “Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй – 1 вучань (16,7%), у прафесійна-тэхнічных установах – 2 (33,3%).

Па выніках завяршэння навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі з 8 навучэнцаў 6 атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі звычайнага ўзору і 2 асобага ўзору з узнагароджаннем залатым медалем. Усе навучэнцы на экзаменах пацвердзілі гадавыя адзнакі. 5  выпускнікоў сталі студэнтамі ВНУ (75%), 2 – будуць атрымліваць сярэднюю спецыяльную адукацыю (25%).

Важным паказчыкам работы педагагічнага калектыву з’яўляецца рэзультатыўнасць удзелу ў прадметных алімпіядах. У 2020/2021 навучальным годзе 28 вучняў прынялі ўдзел у раённых алімпіядах  (у 2020/2021 навуч. годзе – 22 вучні). Каманда алімпіяднікаў атрымала 12 прызавых месцаў (у 2020/2021 навуч. годзе – 7  прызавых месцаў). Працэнт паспяховасці ўдзелу склаў 42,9% (у 2020/2021 навуч. годзе – 32%). Аднак у алімпіядах на ўзроўні вобласці і рэспублікі рэзультаты адсутнічаюць. 

Важнае месца ў рэалізацыі прыярытэтных накірункаў адукацыі ў сучасным інфармацыйным грамадстве займае навукова-даследчая дзейнасць навучэнцаў.

У 2020/2021 навучальным годзе выхавацелі і выхаванцы дашкольнай групы, вучні і настаўнікі  распрацоўвалі даследаванні па 9 тэмах (2020/2021 навуч. годзе – 9 работ ). 

На раённую канферэнцыю “Дерзайте, вы талантливы!” было адабрана  4 работы, удзельнічалі 3 работы (у 2020/2021 навуч. годзе – 4 работы). Дыпломам ІІ ступені адзначана работа Сярпінскай К., V клас, (настаўнік Зуевіч Н.В.) і сертыфікатам работа Абабуркі А., V клас, (настаўнік Рамашка А.М.). (2020/2021 - 3 работы былі адзначаны дыпломамі). Паказчык рэзультатыўнага ўдзелу ў  раённай НПК панізіўся ў параўнанні з 2020/2021 навучальным годам з трох да двух прызёраў.

Для ўдзелу ў конкурсе работ даследчага характару(канферэнцыі) вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці былі накіраваны 5 работ, але не былі адабраны.

Даведка. У 2020/2021 навуч. годзе – 5 работ, удзельнічалі ў конкурсе 3 работы, адна работа была адзначана дыпломам І ступені. Удзельнічала адна работа “Назвы родных мясцін – калыска таямніц” вучаніцы Х класа Лятчэні В. (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Рамашка А.М). Вынік – дыплом ІІ ступені. Гэтая ж работа ўдзельнічала ў заключным этапе рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных прадметах і атрымала дыплом ІІІ ступені. Гэтая ж работа атрымала дыплом ІІІ ступені на ХІХ рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі і размешчана на сайце МАІРА. Лятчэня В. як пераможца рэспубліканскага конкурсу даследчага характару (канферэнцыі) рашэннем савета спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў узнагароджана прэміяй.

У параўнанні з 2020/2021 у 2021/2022 навучальным годзе паказчык рэзультатыўнасці ўдзелу ў конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў  адмоўны.  

         Для паспяховага выканання гадавой задачы была створана сістэма ўнутранага  кантролю: аператыўны, тэматычны, у працэсе якога  выпраўляліся заўвагі і рэкамендацыі адміністрацыі.

         На працягу навучальнага года на платнай аснове функцыянаваў гурток “Рыхтуемся  да школы”, які наведвала 12 выхаванцаў. На бясплатнай аснове працаваў гурток “Дзіцячы фітнэс”, які наведвала 10 выхаванцаў. Дадатковымі паслугамі ахоплена 100 % выхаванцаў.

         На падставе вывучэння запытаў законных прадстаўнікоў выхаванцаў з 01.09.2020 ва ўстанове адукацыі была арганізавана новая форма дашкольнай адукацыі – прагулачная група, якая працавала на бюджэтнай аснове. З верасня прагулачную групу наведвалі тры дзіцяці.        Адукацыйны працэс ў групе інтэграванага навучання і выхавання ажыццяўляўся ў адпаведнасці з вучэбным планам групы інтэграванага навучання  і выхавання, праграмай  “Воспитание и обучение детей с тяжёлыми нарушениями речи”, утверждённой Министерством образования Республики Беларусь, - 2007 г., “Вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі” (для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання), - 2019 г. з улікам узросту, наяўных парушэнняў, у адпаведнасці з планаваннем, раскладам.

  Група інтэграванага навучання і выхавання налічвала 21 выхаванца (2020/2021 навучальны год – 16 выхаванцаў). Працэнт ахопу выхаванцаў  ад 3 да 6  гадоў складае  100 %. Рэжым работы - 10 г. 30 хвілін. У групе інтэграванага навучання і выхавання працавалі 2 педагогі, якія маюць вышэйшую адукацыю. 1 педагог першай кваліфікацыйнай катэгорыяй і 1 без катэгорыі (малады спецыяліст). Аднак, згодна са штатным раскладам, група не ў поўнай меры ўкамплектавана педагагiчнымi кадрамi (вакансія – 0,25 стаўкі музычнага кіраўніка).

  На працягу года выхавальнікі групы інтэграванага навучання і выхавання, настаўнік-дэфектолаг працавалі над фарміраваннем моўнага развіцця выхаванцаў праз выкарыстанне дыдактычных гульняў. Аналіз работы  паказаў, што задачы па развіцці маўлення рэалізоўваліся ў розных відах дзейнасці: спецыяльна арганізаванай, нерэгламентаванай, пры правядзенні  рэжымных момантаў.

          За перыяд знаходжання ў групе інтэграванага навучання і выхавання стан здароўя палепшыўся: здаровых – 20 (95,2%), мелі адхіленні ў здароўі – 1 (4,8%) (2020/2021 – здаровых – 89,5%, адхіленні ў здароўі – 10,5,3%). Колькасць прапушчаных дзён па хваробе – 0,95 дзён (2020/2021 – 1,2; 2019/2020 -1,3). Наладжана сістэма загартоўвання і прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне прастудных захворванняў і грыпу. Штодзень  у меню ўключаліся  садавіна, свежая гародніна, сокі, напоі з шыпшыны. Нормы па асноўных прадуктах харчавання выконваліся на 97,3% (2020/2021 - 96,4%).

         У 2021/2022 навучальным годзе набыта абсталяванне на суму 1056 беларускіх рублёў (у 2020/2021 на 500.22 беларускіх  рублёў). Працэнт забяспечанасці сродкамі навучання, выхавання, спартыўным і надворным абсталяваннем склаў 90,5% (2020/2021 навучальным годзе – 93,5%; 2019/2020 –92,4%). Працэнт забяспечанасці праграмна-метадычнымі і вучэбнымі дапаможнікамі для педагогаў склаў 98,5% (2020/2021 - 81%), вучэбнымі выданнямі для выхаванцаў – 79%.

Выхаваўчая і ідэалагічная работа

Мэтай выхаваўчай работы педагагічнага калектыву школы ў 2021/2022 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для фарміравання інтэлектуальнай, сацыяльна-адаптаванай, сацыяльна-актыўнай асобы з устойлівай грамадзянскай пазіцыяй.

Рэалізацыя мэты выхавання ажыццяўлялася з дапамогай выхаваўчых мерапрыемстваў, класных і інфармацыйных гадзін, урокаў, а таксама праз наведванне аб’яднанняў па інтарэсах, факультатываў, спартыўных секцый, праз удзел у абласных і раённых конкурсах і спаборніцтвах.

Ва ўстанове былі створаны неабходныя ўмовы для арганізацыі працэсу выхавання. Класнае кіраўніцтва ажыццяўлялася высокакваліфікаванымі педагогамі: 5/45% маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 4/36% – першую кваліфікацыйную катэгорыю, 2/18%  – другую кваліфікацыйную катэгорыю.

Асаблівую значнасць і прыярытэтнасць мае грамадзянска-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў. Фарміраванню асобы навучэнца як патрыёта і грамадзяніна спрыяла правядзенне мерапрыемстваў: патрыятычная акцыя “Абеліск”, святочны прыём у акцябраты “Салют піянерскаму папаўненню!”,  мітынг-рэквіем у вёсцы Колкі, лінейка Памяці “Аб подзвігах юных”, акцыя “Памяць”, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў”, “Жывуць у памяці заўжды”, аўтапрабег  "У адзінстве сіла", конкурсна-спартыўная праграма “Будучыя абаронцы Радзімы” да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пазнавальная праграма “Канстытуцыя – галоўны закон нашай краіны”,  да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі гадзіна інфармавання “Дзень адзінства народаў” , дзень памяці ахвяр Чарнобыльскай трагедыі,  гадзіна памяці “Чарнобыль – наш боль акцыі: “Падарунак ветэранам”, “Увага помнікам і магілам ветэранаў вайны”, гістарычны экскурс “Шлях да Перамогі” і інш.

На працягу навучальнага года сістэматычна праводзіліся адзіныя дні інфармавання, ШАГ, на якіх абмяркоўваліся палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя пытанні, вывучаліся  прававыя  нормы  дзяржавы, біяграфіі  вядомых  грамадзян-патрыётаў нашай  краіны.  У кожным  класным  кабінеце  аформлены  вугалкі  дзяржаўнай сімволікі, класныя  вугалкі.

На падставе гадавога плана работы ўстановы адукацыі, плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы, з мэтай якаснай арганізацыі шостага школьнага дня, стварэння спрыяльных умоў выхавання навучэнцаў, рознабаковага змястоўнага развіцця, зніжэння правапарушэнняў сярод непаўналетніх ва ўстанове адукацыі распрацаваны план работы ў шосты школьны дзень. Для навучэнцаў арганізоўваліся спартыўна-масавыя мерапрыемствы, праводзілася прафарыентацыя, прафілактычная работа з сем’ямі, дзеці ў якіх знаходзяцца ў СНС, мерапрыемствы па фарміраванні здаровага ладу жыцця.

Суботні дзень у школе праводзіўся ў выглядзе тэматычнага дня, прысвечанага пэўнай тэме. Кожная другая субота месяца – дні здароўя. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах. Навучэнцы гурткоў пад кіраўніцтвам педагогаў дадатковай адукацыі прымалі ўдзел у раённых і абласных конкурсах.

Рэзультатыўна праходзяць спартыўныя трэніроўкі па валейболе, футболе, тэнісе.

Адным з галоўных накірункаў дзейнасці ўстановы адукацыі з’яўлялася ўдасканальванне сістэмы работы аб’яднанняў па інтарэсах, спартыўных секцый. У 2021/2022 навучальным  годзе  ва  ўстанове  адукацыі  дзейнічала 7 аб’яднанняў па інтарэсах, якія ажыццяўлялі  сваю  дзейнасць  па  тыпавых  праграмах  у адпаведнасці з   графікам  работы. Усяго гуртковай работай ахоплена 74% навучэнцаў.

У 2021/2022 навучальным годзе ажыццяўляўся кантроль за наведваннем установы адукацыі навучэнцамі. Пытанні аб пропусках заняткаў разглядаліся на нарадах пры дырэктару, на школьных Саветах прафілактыкі. Вучняў, якія прапусцілі заняткі без уважлівай прычыны, не назіралася. Гэтаму спрыялі  прафілактычныя гутаркі.

Школьны народны гісторыка-этнаграфічны  музей “Гісторыя вёскі Морач” дзяржаўнай установы адукацыі “Морацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна” ў перыяд 2021/2022 навучальнага года  працаваў згодна з планам работы музея. План прадугледжвае работу музея па наступных кірунках:

  • улік і захаванне экспанатаў асноўнага і дапаможнага фондаў музея;
  • работа па папаўненні музея новымі экспанатамі;
  • работа па аднаўленні экспазіцый музея;
  • экскурсійная работа;
  • даследчая работа.

 У музеі вядзецца кніга ўліку асноўнага і дапаможнага фонду, была праведзена работа па пераводзе экспанатаў у лічбавы фармат. Створаны сайт школьнага музея.

Школьны народны гісторыка-этнаграфічны музей “Гісторыя вёскі Морач” з’яўляецца асноўным рэсурсам па патрыятычным выхаванні і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю. Краязнаўчы матэрыял выкарыстоўваецца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. Актыўна вядзецца даследчая, краязнаўча-турысцкая і пошукавая работа, праводзяцца экскурсіі, выставы, лекцыі і іншыя мерапрыемствы для навучэнцаў, іх бацькоў, настаўнікаў і ўсіх зацікаўленых людзей. Згодна з кнігамі ўліку ў музеі налічваецца 878 экспанатаў, з іх 749 асноўнага фонду, 129 дапаможнага фонду. У наступным навучальным годзе будзе працягвацца работа па папаўненні музейнага фонду новымі экспанатамі і матэрыяламі.

Сваю дзейнасць ажыццяўляюць грамадскія аб’яднанні і арганізацыі – БРПА і БРСМ, а таксама валанцёрскі атрад “Добрае сэрца”. Ахоп навучэнцаў, уцягнутых у дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў, складае 100%. На канец навучальнага года ў радах БРПА налічвалася  58 вучняў (акцябрат – 24, піянераў – 34), у  БРСМ – 22 вучні.

Работа з педагагічнымі кадрамі

Ва ўстанове адукацыі працуе дастаткова кваліфікаваны і стабільны калектыў, які складаецца з 27 педагогаў (з іх 2 сумяшчальнікі): 21/77,8%  мае  вышэйшую педагагічную адукацыю, 6/22,2% – сярэднюю спецыяльную.

Большасць педагогаў мае стаж  ад 20 да 40 гадоў (55,6%). Педагагічны стаж 10 гадоў і больш у 25,9 %, менш 10 гадоў у 18,5%.

9/33,3% маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 12/44,4% – першую кваліфікацыйную катэгорыю, 1/3,7% – другую, 5/18,5% без катэгорыі. У 2021/2022 навучальным годзе 2 педагогі павысілі кваліфікацыйную катэгорыю: 1 – першую,, 1 – вышэйшую (у 2020/2021 навучальным годзе павысілі катэгорыю 3: 1 – вышэйшую, 1  – першую. 1 – другую). За 2021/2022 навучальны год курсы павышэння кваліфікацыі прайшлі 9 педагогаў (1 з іх дыстацыйна) (у 2020/2021 навуч. годзе – 8 педагогаў).

Ва ўстанове адукацыі створана сістэма кіравання, функцыянуюць органы самакіравання: Савет школы, педагагічны савет, папячыцельскі савет, бацькоўскі камітэт. Кіраванне школай ажыццяўляецца на аснове сістэмнага аналізу, што дазваляе кіраўніцтву бачыць, ацэньваць і якасна змяняць адукацыйны працэс, прагназаваць шляхі яго далейшага развіцця, выпраўляць выяўленыя недахопы. Кіраўніцтва школы сумесна з прафсаюзным камітэтам эфектыўна працуюць над стварэннем спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве.

У 2021/2022 навучальным годзе праведзены 2 тэматычныя педагагічныя саветы: “Нестандартны вучэбны занятак як сродак фарміравання цікавасці да навучання, павышэння якасці адукацыі вучняў і выхаванцаў групы інтэграванага навучання і выхавання”, “Стварэнне здароўезберагаючага асяроддзя ва ўстанове адукацыі”. Захаванне і ўмацаванне здароўя навучэнцаў, выхаванцаў групы інтэграванага навучання і выхавання”. Тэматыка актуальная, вызначана на падставе праблемна-арыентаванага аналізу работы ўстановы адукацыі за мінулы навучальны год.

Адзін раз у месяц праводзіліся нарады пры дырэктару. Разам з запланаванымі пытаннямі разглядаліся актуальныя пытанні, заслухвалася інфармацыя па выніках самакантролю, справаздачы настаўнікаў, класных кіраўнікоў. Па выніках педагагічных саветаў і нарад пры дырэктару прымаліся канкрэтныя кіраўніцкія рашэнні па вывучэнні пытанняў, звязаных з рашэннем задач, накіраваных на дасягненне мэты работы школы. Даручэнні выкананы ў поўным аб’ёме і своечасова.

Ва ўстанове адукацыі працавала 4 метадычныя аб’яднанні: “Лінгва” – настаўнікаў гуманітарнага цыклу, “Супольнасць” – настаўнікаў матэматычна-прыродазнаўчага цыклу, “Пачатковец” – настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай групы, “Альтэрнатыва” – класных кіраўнікоў. Згодна з планам работы праводзіліся пасяджэнні метадычных аб’яднанняў, адкрытыя ўрокі, семінары, круглыя сталы. Метадычная работа  была накіравана на стварэнне ўмоў для ўдасканалення ўзроўню педагагічнага майстэрства настаўнікаў і выхавальнікаў, іх кампетэнтнасці ў прадмеце і методыцы выкладання з мэтай павышэння якасці адукацыі.

У 2021/2022 навучальным годзе праведзена работа па вывучэнні і абагульненні  педагагічнага вопыту педагогаў: настаўніка пачатковых класащ Гардзей Т.Л. “Лексічная работа як асноўны сродак інтэлектуальнага развіцця вучняў”, выхавальніка дашкольнай адукацыі Мінец Ю.І. “Далучэнне дзяцей старэйшага ўзросту да нацыянальнай культуры праз музейную дзейнасць”.

         Матэрыялы з вопыту работы педагогаў установы адукацыі  былі апублікаваны ў часопісе «Образование Минщины»: «Кожнае дзіця здатнае на многае» (№ 4 (93) 2021) настаўніка пачатковых класаў І.І. Цыган, “Эффективный контроль” (№ 5 (94) 2021) настаўніка хіміі Гаціла С.М., “Лучше один раз увидеть” (№ 3 (98) 2022) Нупрэйчык В.У. Разам з тым у 2022/2023 навучальным годзе неабходна больш увагі удзяліць вывучэнню эфектыўнай педагагічнай практыцы, правядзенню работы па размяшчэнню матэрыялаў з вопыту работы педагогаў у сродках масавай інфармацыі.

Псіхолага-педагагічнае і медыка-сацыяльнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу 

Захаванне здароўя дзяцей – адзін з галоўных накірункаў  работы ўстановы адукацыі. Стан здароўя вучняў ацэньваўся па выніках  вывучэння ўнутрышкольнай медыцынскай дакументацыі. У 2021/2022 навучальным годзе практычна здаровых  дзяцей – 50/63,3%, мелі адхіленні ў здароўі – 29/36,7% (у 2020/2021 навучальным годзе практычна здаровых  дзяцей – 41/53,2%, мелі адхіленні ў здароўі – 36/46,7%). У параўнанні з мінулым навучальным годам на 10,1% павялічылася колькасць практычна здаровых вучняў. Такім чынам, за мінулы год назіраецца зніжэнне колькасці дзяцей з прастуднымі захворваннямі на 1,2% (у 2021/2022– 8/8,6%, у 2020/2021 – 9/9,8%). Адмоўную дынаміку маюць захворванняў эндакрыннай сістэмы на 4,3% (у 2021/2022 – 5/5,4%, у 2020/2021 – 1/1,1%), парушэння зроку на 3,1% (у 2021/2022 – 14/14%, у 2020/2021 – 10/10,9. У 2021/2022 навучальным годзе ў І групе здароўя налічвалася 8/10,1% вучняў і 6 выхаванцаў дашкольнай групы (28,6%), у  ІІ – 65/82,3%, у ІІІ – 4/5,1%,  у ІV – 2/2,5%,  інваліднасць маюць – 2/2,5%, СМГ – 3/3,8%.

На працягу наступнага навучальнага года неабходна ствараць ўмовы для падтрымання і ўмацавання здароўя вучняў у рэжыме школьнага дня  праз састаўленне раскладу ўрокаў з улікам дзён павышанай і паніжанай працаздольнасці, правядзенне метадычных нарад па выкарыстанні здароўезберагальных тэхналогій, прапаганду здаровага ладу жыцця на ўроках і пры правядзенні пазакласных мерапрыемстваў, праз эфектыўныя формы арганізацыі спартыўна-аздараўленчай работы. Неабходна садзейнічаць фізічнаму і псіхічнаму развіццю і падтрымцы здароўя вучняў і настаўнікаў, выкарыстоўваючы сучасныя  адукацыйныя тэхналогіі з мэтай забеспячэння  станоўчага эмацыянальнага стану вучняў і настаўнікаў. Удасканальваць работу па фарміраванні высокай пазнавальнай актыўнасці вучняў пры ўмове захавання іх здароўя, маральнай, псіхічнай і сацыяльнай устойлівасці і стабільнасці.

Работа педагога сацыяльнага пачынаецца з аналітычных даных школьнага соцыума і складання сацыяльнага пашпарта школы. На пачатак/канец 2021/2022 навучальнага года сацыяльны пашпарт установы адукацыі наступны: усяго навучэнцаў 79/84 і выхаванцаў 16/21, дзяцей-інвалідаў – 1/2, дзяцей з АПФР – 18/18, колькасць непаўналетніх,  якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы – 3/7, ІПР – 0/0, колькасць шматдзетных сем’яў – 10/12, малазабяспечаных – 2/2, няпоўных – 13/14, апякунскіх – 1/2. Былі праведзены рэйды “Сям’я”, “Канікулы”. Штотыднёва праводзілася абследаванне і аналіз умоў пражывання і выхавання непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Матэрыялы  разглядаліся  на пасяджэннях  Савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх штоквартальна.                 

На працягу 2021/2022 навучальнага года з мэтай арганізацыі прафілактычнай работы па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў сярод навучэнцаў, абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, прафілактыкі курэння і п’янства, ужывання наркатычных рэчываў, прафілактыкі траўматызму, амаральных паводзін бацькоў і вучняў было праведзена 12 пасяджэнняў Савета ўстановы адукацыі па  прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, тры з якіх былі пазачарговымі.

З мэтай папярэджання крызісных станаў і карэкцыі псіхалагічнага недабрабыту навучэнцаў праводзілася анкетаванне педагогам-псіхолагам ДУА “Клецкі СПЦ” навучэнцаў 7-11 класаў. Усяго ў 2021/2022 навучальным годзе было праведзена 6 дыягнастычных даследаванняў: з настаўнікамі-1, з бацькамі-2, з вучнямі-4.

Вялікая ўвага ў 2021/2022 навучальным годзе надавалася сем’ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На пачатак 2021/2022 навучальнага года на ўліку СНС знаходзіліся 3 непаўналетніх з 2 сем’яў. На канец 2021/2022 навучальнага года на ўліку СНС знаходзяцца 7 непаўналетніх з 3 сем’яў.

У 2021/2022 навучальным годзе з упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, ад грамадзян паступіла 3 паведамленні аб сямейным недабрабыце: - УАСТ Клецкага райвыканкама - 2 (матэрыялы накіраваныя ў каардынацыйны савет-1); - ад педагагічных работнікаў - 1 (матэрыялы накіраваныя ў каардынацыйны савет-1). Па выніках праведзеных у ДУА “Морацкі ВПК” сацыяльных расследаванняў было прызнана 7 дзяцей з 2 сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У дачыненні да 1 дзіцяці была выяўлена адсутнасць крытэрыяў сацыяльна небяспечнага становішча па новым месцы жыхарства.

Паказчыкі сацыяльна небяспечнага становішча размеркаваліся наступным чынам: – крытэрый №3: у дачыненні да бацькоў устаноўлены факты прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 10.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях-    2 сям’і (100%):– крытэрый №1: бацькі дапускаюць пражыванне дзіцяці (дзяцей) у жылых памяшканнях, у якіх печы, цеплагенерыруючыя агрэгаты, газавае абсталяванне, электрычныя сеткі, электрапрыборы не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў альбо эксплуатацыйнай дакументацыі на іх, непрацаздольныя, дэмантаваныя прылады аўтаматычнага (аўтаномнага) выяўлення і апавяшчэння аб пажары, надворныя пабудовы і прыдамавая тэрыторыя не адпавядаюць патрабаванням пажарнай бяспекі і маюцца ўмовы, якія ствараюць непасрэдную пагрозу ўзнікнення пажару-1 сям’я (50%).

Работа з сем’ямі вялася ў цесным супрацоўніцтве з Саветам Грамадскага пункта аховы правапарадку пры Морацкім сельскім выканаўчым камітэце, РАНС, РАУС, ЦРБ, ТЦСАН. Рэгулярна праводзіліся рэйды-наведванні з мэтай кантролю за створанымі жыллёва-бытавымі ўмовамі, правядзеннем вольнага часу непаўналетнімі, узаемаадносінамі паміж членамі сямей.

Сацыяльным педагогам праводзіліся групавыя і індывідуальныя кансультацыі з настаўнікамі, вучнямі і іх бацькамі. Усяго праведзена 76 кансультацый: з настаўнікамі – 10, з бацькамі – 49, навучэнцамі – 17.

Фінансава- гаспадарчая дзейнасць установы адукацыі

Мэтай фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстановы адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе з’яўлялася ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы для якаснай рэалізацыі адукацыйнх задач. Асноўныя напрамкі работы: стварэнне бяспечных умоў для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, выкананне праграмы энергазберажэння, умацаванне матэрыяльнай базы вучэбных кабінетаў.

 Недастатковасць бюджэтнага фінансавання стварыла ўмовы для прыцягнення дадатковых фінансавых сродкаў шляхам пазабюджэтнай дзейнасці: збор другаснай сыравіны, аказанне платных адукацыйных паслуг, праца ў лясгасе.

 У ходзе пазабюджэтнай дзейнасці было зароблена 5844.42 рублёў. Сабрана 2  тоны металалому,  1,360  тон макулатуры.

 На працягу навучальнага года вялася работа па ўмацаванні матэрыяльнай базы: праведзены рамонт у вучнёўскім гардэробе, касметычны рамонт у вучэбных класах, у памяшканнях дашкольнай групы, пакоі вучнёўскіх арганізацый, спартыўнай зале, майстэрні, харчаблоку, заменена і адрамантавана сантэхнічнае абсталяванне, заменены на энергазберагальныя 25 свяцільнікаў. Устаноўлены вароты і брамы з прафнасцілу пры ўваходзе на тэрыторыю ўстановы адукацыі, заменена пашкоджаная металічная сетка ў пралётах агароджы. На дверы, якія выходзяць на лесвічныя пралёты ўсталяваны даводчыкі. Школьны аўтобус абсталяваны двухкамерным відэарэгістратарам.    Набыты прынтар, стэнд і надворнае гульнявое абсталяванне ў групу дашкольнага навучання і выхавання.     

Яшчэ ў гэтым раздзеле