Нашы навіны

"Будзем з кнігай сябраваць"

15.09.2022
разгарнуць

15.09.2022 Да Дня бібліятэк  для навучэнцаў пачатковых класаў прайшла гульнявая праграма "Будзем з кнігай сябраваць".

згарнуць

"Падарожжа ў бібліятэку".

07.09.2022
разгарнуць

У школьнай бібліятэцы  для выхаванцаў дзіцячага сада адбылася  экскурсія "Падарожжа ў бібліятэку".

згарнуць

Акцыя "Пачытаў сам - перадай іншаму"

16.05.2022
разгарнуць

Падключайцеся да міжнароднага руху па абмене кнігамі - буккросінгу! Ва ўстанове адукацыі праводзіцца акцыя "Пачытаў сам - перадай іншаму". У школьнай бібліятэцы арганізавана "вольная паліца", куды можна прынесці свае кнігі, а таксама выбраць і пачытаць чужыя.

згарнуць

 Пазнавальна- гульнявая праграма "Твая зямля, твая Радзіма названа светла - Беларусь!"

09.04.2022
разгарнуць

 

 09 красавіка бібліятэка запрасіла навучэнцаў 1-6 класаў на пазнавальна- гульнявую праграму "Твая зямля, твая Радзіма названа светла - Беларусь!"

     Мерапрыемства садзейнічала абуджэнню цікавасці да гісторыі і культурнай спадчыны роднага краю.

згарнуць

Бібліятэчны ўрок  "Структура кнігі"

26.03.2022
разгарнуць

 

26 сакавіка ў вучніяў 4 класа прайшоў бібліятэчны ўрок "Структура кнігі". На ўроку дзеці пазнаёміліся са структурай кнігі і сфарміравалі ўменні выкарыстоўваць элементы кнігі для яе характарыстыкі.

згарнуць

  Экскурсія ў школьную  бібліятэку выхаванцаў дзіцячага садка "Мая першая энцыклапедыя"

05.03.2022
разгарнуць

 

5 сакавіка  школьная бібліятэка запрасіла  выхаванцаў дзіцячага сада на экскурсію "Мая першая энцыклапедыя".

згарнуць

Бібліятэка запрашае на літаратурны кактэль "Жывое слова".

21.02.2022
разгарнуць

 

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова- адна з самых старажытных сярод славянскіх і адна з самых мілагучных. Сваю любоў да роднай мовы навучэнцы 3 - 11 класаў Морацкага ВПК паказалі пад час удзелу ў літаратурным кактэлі "Жывое слова". Дзеці з задавальненнем чыталі вершы беларускіх аўтараў: Я.Коласа, Я.Янішчыц, Л.Багдановіч, М.Мятліцкага, М.Багдановіча, П.Труса.

 

 

згарнуць