Выставы

“Сэрцам роднага слова краніся”

20.09.2022
разгарнуць

20.09.2022  З 19 па 23 верасня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

 Школьная бібліятэка запрашае на выставу  вучэбнай літаратуры па беларускай мове  “Сэрцам роднага слова краніся”.

згарнуць

"Разам - мы Беларусь"

17.09.2022
разгарнуць

17.09.2022  Да Дня народнага адзінства бібліятэка прапанавала выставу-агляд "Разам - мы Беларусь"

згарнуць

Выстава-прагляд "Наша перамога"

07.05.2022
разгарнуць

 

7 мая ў школьнай бібліятэцы ка запрасіла на тэматычную выставу "Наша перамога".

Дзень Перамогі, які мы адзначаем штогод 9 мая, афіцыйна быў уведзены ў 1945 г. Аднак з 1948 г. ён зноў стаў працоўным днём. Толькі з 1965 г., калі шырока было адзначана 20-годдзе Вялікай Перамогі, ён зноў стаў непрацоўным. Традыцыйнымі сталі таксама ваенныя парады, мітынгі і ўскладанні кветак. Адбываюцца сустрэчы ветэранаў, праходзяць канцэрты.

Выстава знаёміць з гісторыяй святкавання Дня Перамогі, з асноўнымі помнікамі і мемарыяламі, якія з'яўляюцца месцамі ўшанавання подзвігу народа ў гады вайны (Плошча Перамогі ў Мінску, Мемарыяльны комплекс «Курган Славы», Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Мемарыяльны комплекс «Хатынь»), а таксама з музеямі, прысвечанымі тэме Вялікай Айчыннай вайны.

згарнуць

  Выстава  "Чарнобыль учора і сёння"

26.04.2022
разгарнуць

26 красавіка бібліятэка запрасіла на выставу "Чарнобыль учора і сёння". Выстава пазнаёміць з успамінамі відавочцаў, з творамі беларускіх пісьменнікаў на гэту тэму, а таксама прапануе біліяграфічны спіс  "10 кніг пра Чарнобыльскую катастрофу, якія павінен прачытаць кожны".

згарнуць

Выстава "Рыхтуемся да экзаменаў.

09.04.2022
разгарнуць

 

9 красавіка ў школьнай бібліятэцы пачала дзейнічаць выстава "Рыхтуемся да экзаменаў". Выпускнікам школы прапанаваны наступныя матэрыялы: кнігі для падрыхтоўкі да экзаменаў, памятка вучням да падрыхтокі да экзаменаў.

згарнуць

Тэматычная выстава “Гэтага забыць нельга”

14.02.2022
разгарнуць

14 лютага ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў  "Афганістан у лёсе нашых землякоў" у школьнай бібліятэцы арганізавана тэматычная выстава “Гэтага забыць нельга”.

згарнуць

"Клецку 895"

02.02.2022
разгарнуць

02.02.2022  Бібліятэка запрашае на выставу-агляд "Клецку 895"

згарнуць

12.01.2022 «2022 – Год гістарычнай памяці»

12.01.2022
разгарнуць

12.01.2022 «2022 – Год гістарычнай памяці», так называецца кніжная выстава, якая  аформлена ў чытальнай зале бібліятэкі.

Гісторыя народа – гэта мінулае, урокі жыцця і памяці. Гэта тое, што вызначае наша цяперашняе. Усё гэта, дзякуючы чаму кожны з нас можа з упэўненасцю і гонарам сказаць: Я – БЕЛАРУС!

Прадстаўленыя на кніжнай выставе матэрыялы дазволяць даведацца больш пра гістарычную, культурную, этнаграфічную, фальклорную і духоўную спадчыну не толькі нашай Радзімы.

 Выстава складаецца з двух разделаў: «Крыніцы памяці», «Подзвіг народа".  На працягу года матэрыялы выставы будуць абнаўляцца.

згарнуць

Фонды бібліятэкі прадстаўлены на кніжных выставах